Алена Леўчанка цяпер будзе гуляць за вядомы замежны клуб

Спартсменка паведаміла пра гэта ў Інстаграме.

photo_2020_09_30_09_40_25.jpg

Алена Леўчанка цяпер будзе гуляць за «Панацінаікас». Гэта вядучы грэчаскі баскетбольны клуб з Афін.
Вось што яна напісала на гэты конт:
«Амаль 2 гады... боль... страх... сумневы... расчараванне за расчараваннем... стомленасць... здрада... пачуццё адмовы... падзенне і ўставанне зноў і зноў... турма... Кавід – я перажыла гэта. Гэта мая ПРАЎДА і мая ГІСТОРЫЯ, якую я працягваю пісаць. Але без гэтых пачуццяў і перажыванняў я б не пазнала, хто такі Бог, што такое сапраўдная Вера, што такое Любоў, Прабачэнне, Цярпенне і Падзяка. Як гэта – сутыкнуцца са страхам, калі ўсе дзверы зачыненыя, і ты не можаш збегчы. Калі быць моцнай – твой адзіны выхад».