Алеся Пушкіна змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў

Памяшканне камернага тыпу (ПКТ) — спецыяльная камера, куды пераводзяць зняволеных, якія здзейснілі злосныя парушэнні парадку адбывання пакарання.

svabodu_alesu_pushkinu_14_12_2012_minsk_02_560x373_logo_1.jpg


За што туды трапіў мастак, не паведамляецца.

30 сакавіка мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Падчас закрытага судовага працэсу ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту, нагадваюць праваабаронцы.

Алеся Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.


Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падаваць апеляцыйную скаргу ён адмовіўся.

Адбывае пакаранне Пушкін у папраўчай калоніі №22 («Воўчыя норы»), што ў Івацэвіцкім раёне.