Апублікаваны праект амністыі, якую Лукашэнка абвяшчаў да «Дня народнага адзінства»

На партале pravo.by размешчаны «Закон аб амністыі» — «у сувязі з Днём народнага адзінства». Расказваем, каму пашчасціць.

_belarus_2022_drot_turma_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__2__logo.jpg


Пад сёлетнюю амністыю, прымеркаваную да так званага «Дня народнага адзінства», падпадаюць:

  • непаўнагадовыя;
  • цяжарныя жанчыны;
  • жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўнагадовых дзяцей (за выключэннем тых выпадкаў, калі яны ўчынілі злачынства ў дачыненні да дзяцей);
  • асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту;
  • інваліды I і II групы; асобы, хворыя на актыўную форму туберкулёзу і аднесеныя да I, II, V «А», V «Б» груп дыспансернага ўліку; асобы, хворыя на анкалагічныя захворванні II, III, IV клінічных груп; ВІЧ-інфіцыраваныя з 3-й і 4-й стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя;
  • ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • грамадзяне, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;
  • асобы, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні пры выкананні абавязкаў у перыяд вайсковай службы ў савецкай арміі і Ваенна-марскім флоце, памежных, унутраных, чыгуначных войсках і іншых вайсковых фарміраваннях былога СССР, Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама асобы, якія атрымалі раненні (кантузіі), калецтвы, захворванні ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці ў перыяд праходжання службы ў Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, пракуратуры, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.

Акрамя таго, вызваляць асоб, чые злачынствы «не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі», і тых, хто здзейсніў меней цяжкія злачынствы і адбыў больш за чвэрць прысуджанага тэрміну.
На адзін год меней атрымаюць асобы:

  • якім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі;
  • якім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі;
  • умоўна-датэрмінова вызваленыя ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі або пазбаўлення волі (арт. 90 і 119 Крымінальнага кодэкса);
  • асобы, якім неадбытая частка пазбаўлення волі заменена на абмежаванне волі ці папраўчыя работы або абмежаванне волі заменена на папраўчыя работы (арт. 91 і 120 КК РБ);
  • асуджаныя да пазбаўлення волі цяжарныя жанчыны, якім суд адтэрмінаваў адбыванне пакарання (арт. 93 КК РБ).

Не падпадаюць пад амністыю:

  • асуджаныя па арт. 140, ч.1 арт. 168, ч. 2 арт. 169, ч. 2 арт. 170, ч.1 і 2 арт. 171, ч. 2 арт. 173, ч. 1 арт. 210, ч. 1 арт. 327, ч. 1 арт.328, ч. 1 арт. 329, арт. 330, ч. 1 арт. 331, ч. 1 арт. 332, ч. 1 арт. 413, ч. 2 арт. 424, ч. 2 арт. 425, ч. 2 арт. 426, арт. 429, ч. 1 арт. 431, ч. 1 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Беларусі;
  • асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы;
  • асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы, а таксама злачынствы, кваліфікаваныя КК Беларусі ад 29 снежня 1960 года, для якіх прадугледжана звыш 12 гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне;
  • асуджаныя больш чым два разы за наўмысныя злачынствы;
  • асобы, якія ў 2019-2022 гадах ужо падпадалі пад амністыю;
  • асобы, якія на момант набыцця моцы законам аб амністыі не пакрылі нанесенай дзяржаве шкоды;
  • асобы, якія злосна парушалі ўсталяваны парадак падчас адбыцця пакарання;
  • асобы, прызнаныя «асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі»;
  • асобы, якім смяротнае пакаранне заменена на пажыццёвае зняволенне або пажыццёвае зняволенне заменена на пазбаўленне волі;
  • асуджаныя на пажыццёвае зняволенне;
  • асобы, якія здзейснілі злачынствы па арт. 122, 124, 127, 122, 124, 126, 127, 130–132, 133, 139, ч. 3 арт. 147, ч. 2 і 3 арт. 166, ч. 2 і 3 арт. 167, ч. 2 арт. 168, арт. 190, 191, 193(1), 198, 198(1), 203, 203(1), 218, 285–287, 289–295(1), 295(3), 309, 310, ч. 3 арт. 311, ч. 2 і 3 арт. 317 (калі злачынства здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў), ч. 4 і 5 арт. 317, арт. 317(1), ч. 3 арт. 322, ч. 3 арт. 323, ч. 3 арт. 324, арт. 327–332 (за выключэннем асоб, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да 18 гадоў), ч. 2 арт. 333, арт. 333(1), 340–342, 342(2), 343(1), 346, 349, 350, 352, 356–370, 375, 388, 389, 391, 421, 422, 4231 КК РБ;
  • асобы, якія здзейснілі злачынствы па арт. 61–65(1), 67, 74, 74(2), 76, 100, 101, ч. 2 арт.106, ч. 2-4 арт. 115, арт. 117, 119, 124(1), 189(1), ч. 3 арт. 206 (калі злачынства здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў) КК Беларусі 1960 года;
  • асобы, якія ўнесены ў «экстрэмісцкі» і «тэрарыстычны» спісы.


Закон аб амністыі прадугледжвае зняцце судзімасці з амніставаных. Амністыя павінна быць праведзена на працягу 6 месяцаў са дня апублікавання закона.