Беларусь можа дазволіць бязвізавы ўезд з суседніх краін ЕС

Беларусь можа дазволіць бязвізавы ўезд грамадзян суседніх краін Еўрасаюза, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

scale_1200__2__4.webp


«У інтарэсах умацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму ў цяперашні час беларускім бокам разглядаецца пытанне аб прадастаўленні грамадзянам сумежных дзяржаў ЕС права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусі», — адзначылі ў прэс-службе ДПК.

Дзяржпамежкамітэт у сваю чаргу прапрацоўвае магчымасць дазволу наведваць памежную зону без пропуску для дадзенай катэгорыі грамадзян, піша REFORM.by.

Памежнікі адзначаюць, што пасля адмены каронавірусных абмежаванняў, фіксуе рост наведванняў Беларусі грамадзянамі Еўрасаюза.

У Беларусі ўжо дзейнічае бязвіз, але ён распаўсюджваецца толькі тых, хто прыбывае ў краіну праз праз аэрапорт Мінска і аэрапорты абласных цэнтраў. Таксама бязвізавы ўезд магчымы ў спецыяльныя зоны Гродна і Белавежскай пушчы. Можна знаходзіцца ў Беларусі да 30 сутак. Апошні раз спіс краін, грамадзяне якіх могуць карыстацца бязвізам, мянялі летась. Тады з яго прыбралі ЗША.