Дзень абароны дзяцей: У Беларусі 10 палітвязняў адправіліся за краты непаўналетнімі

У Міжнародны дзень абароны дзяцей праваабаронцы нагадалі пра беларускіх падлеткаў, якія сталі палітвязнямі, будучы непаўналетнімі.

fuj1jvpwuaazsxj.jpg


17-гадовы экс-палітвязень Максім Куксачэнка, якому прысудзілі 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі, у красавіку быў вызвалены. Такім чынам, у цяперашні час у Беларусі 9 палітвязняў, чые тэрміны пачаліся, калі ім не споўнілася 18 гадоў.

Сямі з іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі, аднаму — 1 год і 3 месяцы. Усе яны сустрэлі сваё 18-годдзе за кратамі. Гэта:

  • Мікіта Залатароў
  • Сяргей Гацкевіч
  • Эдуард Кудынюк
  • Максім Шатохін
  • Данііл Калеснікаў
  • Максім Імхавік
  • Іван Пацяйчук
  • Дзяніс Хазей
  • Аляксандр Вінярскі

Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Словы падтрымкі падлеткам і ўсім палітвязням адрасавала Святлана Ціханоўская.

«Маё сэрца належыць не толькі беларускім дзецям у турмах, але і ўсім сем'ям, разарваным на частцы рэжымам. На кожнага палітвязня і кожнага вымушанага выгнанца прыпадаюць сям'і, якія плацяць самую высокую цану. Дзеці палітвязняў маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы», — заявіла яна.