ГУБАЗіК правёў ператрус у адміністратаркі ТГ-канала «Карнікі Беларусі»

ГУБАЗіК апублікаваў відэа ператрусу ў кватэры Яніны Сазановіч — адміністратаркі тэлеграм-канала «Карнікі Беларусі».

gubazik.jpg


ГУБАЗіК правёў ператрус у адміністратаркі ТГ-канала «Карнікі Беларусі» Яніны Сазановіч.
Пра гэта паведамляе выданне «Медыязона».
На запісе бачна, што ў кватэры актывісткі вырвалі паркет, раскідалі рэчы і мэблю і разарвалі фотаздымкі. Кадры ператрусу змантажаваныя пад музыку з праграмы «Кватэрнае пытанне», а ў пачатку роліка — застаўка з надпісам «Кватэрнае пытанне з ГУБАЗіК».
Яніна Сазановіч — адміністратарка тэлеграм-каналаў «Карнікі Беларусі» і «Все нарушения», а таксама стваральніца Youtube-канала «Дзікае паляванне». Цяпер яна знаходзіцца па-за межамі Беларусі.