«Гэта проста расправа». Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў калоніі

Прысуд агучылі сёння ў Гомельскім абласным судзе. Сутнасць абвінавачання дагэтуль невядомая.

Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева

Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева


13 ліпеня палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева асуджаная на 8 гадоў калоніі. Такое рашэнне вынес суддзя Алег Харошка, паведамляюць праваабаронцы.
Новы судовы працэс над журналісткай быў распачаты 4 чэрвеня. Ён праходзіў у Гомельскім абласным судзе — у закрытым рэжыме.
Кацярына Андрэева разам з Дар’яй Чульцовай былі затрыманыя 15 лістапада за стрым падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе асудзілі на 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Выйсці на волю Кацярына мусіла 5 верасня, аднак 7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачанне — за «здраду дзяржаве».
Вось як адрэагавалі на вынесены прысуд у сацсетках.
«Це моя колега з Білорусі, Catarina Andreeva, — напісаў украінскі журналіст Андрэй Дзегцярэнка. — Катя одна з найсмілівіших і найталановитіших журналісток, яких я знаю.
Ми разом з нею робили розслідування про вагнерівців в цій країні — і вже тоді я відверто захоплювався, як наполегливо вона викриває російських найманців, де-факто вбивць і катів, які були впевнені, що в Білорусі їм не загрожує паблісіті. Я мав честь редагувати книгу Каті і Игорь Ильяш "Белорусский Донбасс" про те, як режим Лукашенка де-факто підтримував "ЛДНР".
В 2020-му Катю арештували лукашенківські спецслужби — вона висвітлювала масові протести як журналіст, виконувала свою роботу.
Її протримали 1,5 роки в колонії, а сьогодні засудили ще на 8 років - за "повалення державного устрою". Ми всі зараз платимо велику ціну за свободу нашої країни. Такі люди, як Катя, платять велику ціну за свободу своєї.
Вірю що ще зможу тебе обійняти, Катю!»
«Сёння Каця пачула гэты прысуд толькі таму, што яна журналістка», — пішаМаша Макарава.
«Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў зняволення. І беларуская сістэма закрыла суд па справе аб «здрадзе дзяржаве». Так у чым тая «здрада», высокі суд? Грамадзяне гэтай дзяржавы, якія плоцяць вам заробкі, не могуць гэтага ведаць!?», — пытаеццаІрына Арахоўская.
«Проста расправа. Журналістцы Кацярыне Андрэевай, якая ужо 1,5 года ў турме, далі яшчэ ВОСЕМ за "здраду дзяржаве". Сілаў вытрымаць. А наш абавязак пісаць лісты і рабіць усё магчымае, каб Каця выйшла», — упэўненыБарыс Гарэцкі.
Крыху пазней сталі вядомыя і некаторыя падрабязнасці прысуду Кацярыне Андрэевай. Яе прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь».