Кіраўніку ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю A1 прысудзілі 15 сутак

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Мікалай Брэдзелеў

Мікалай Брэдзелеў

Кіраўніку ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 15 сутак арышту.
Інфармацыя аб затрыманні Мікалая Брэдзелева з'явілася 10 снежня. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае відэа», на якім Мікалай прызнаецца ў тым, што быў падпісаны на прызнаныя экстрэмісцкімі тэлеграм-каналы, а таксама ў тым, што жыве з мужчынам. Таксама Брэдзелева абвінавацілі ў нібыта зліве даных беларусаў.
Кіраўніцтва А1 і амбасада Аўстрыі асудзілі затрыманне Мікалая Брэдзелева.