Кубінца, якога затрымалі за пратэсты, пасля года на Акрэсціна дэпартавалі з Беларусі

Раберта Вальдэса Касануэву, які 30 год пражыў у Беларусі, дэпартавалі на Кубу.

89775080_10215077992093694_8670643989633826816_o.jpg

Раберта затрымалі летась 11 лістапада пасля ўдзелу ў маршы. Мужчына жыў і працаваў у Беларусі 30 гадоў. У яго ёсць сям’я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе на расійскай мове. Працаваў графічным дызайнерам, паведамляе «Свабода».

Больш за год Раберта правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. Сёлета 10 снежня яго дэпартавалі.