Максіма Знака этапавалі ў папраўчую калонію №3

Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў «Віцьбу» — папраўчую калонію №3, паведамляюць праваабаронцы.

Максім Знак. Фота: штаб Віктара Бабарыкі

Максім Знак. Фота: штаб Віктара Бабарыкі

Палітвязня Максіма Знака, якога асудзілі на 10 гадоў калоніі, днямі накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №3. У яго лістах пазначаецца, што пакуль ён знаходзіцца на каранціне.
Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаўвынес ім прысуд, а 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў яго ў сіле.
Адрас для лістоў: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку