Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі

Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў.

photo_2021_11_28_12_37_55.jpg

Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марфа Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй выстаўленыя канчатковыя абвінавачанні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Цяпер праваабаронцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні.
Раней яна паведамляла сваякам у лістах, што супрацоўнікі міліцыі «паабяцалі» ёй тэрмін «паміж Бабарыкам і Калеснікавай».