MonkeyFood спыняюць працу ў Беларусі

"У сувязі з вялікай колькасцю праверак, судоў і штрафаў, мы былі вымушаныя зачыніць MonkeyFood. Цяпер у гэтых абставінах няма магчымасці працягваць нашу справу ў Беларусі", — гаворыцца на старонцы праекта ў фэйсбуку.

preview_small_1590593105340_1.png


"За 5 гадоў нашага праекта, мы заўсёды казалі, што не здадзімся і будзем змагацца за нашу справу, каманду і вялікія мэты. Нічога не змянілася: мы захавалі за сабой права на наш брэнд і ўсе тэхналогіі. Мы працуем над рэлакацыяй праекта, а таксама верым, што зможам вярнуцца ў Беларусь у будучыні. Для нас нічога не спынілася — і зараз мы шукаем, дзе і калі гісторыя MonkeyFood адродзіцца зноў".


Нагадаем, з канца кастрычніка ва ўстановы MonkeyFood неаднойчы прыходзілі самыя разнастайныя праверкі: МНС, санстанцыя. Усе праверкі прыходзілі так, каб фізічна немагчыма было падаць усе неабходныя паперы, так як кафэ два, а многія дакументы ў адным экзэмпляры на прадпрыемства (часопісы, інструктажы, загады).
Акрамя таго, у лістападзе МНС выпісаў кавярням штраф на суму  11510 рублёў. Гэтую суму сабралі літаральна за некалькі дзён. Пры гэтым праверкі працягваліся, праца кавярняў была фактычна паралізавана.