Падаўленне іншадумства і рэпрэсіі: ЗША прадставілі справаздачу па правах чалавека ў Беларусі

Дзярждэп ЗША прадставіў штогадовую краінавую справаздачу па правах чалавека ў 2021 годзе. У частцы, якая тычыцца Беларусі, гаворыцца аб наяўнай інфармацыі аб тым, што сілавыя структуры «агрэсіўна, наўмысна і рэгулярна здзяйсняюць злоўжыванні для падаўлення палітычнага іншадумства і рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, журналістаў і іншых асоб».

silaviki_pratesty_2020_1.jpg


Таксама ў справаздачы гаворыцца аб мэтанакіраванай арганізацыі ўезду ў краіну тысяч мігрантаў і звязаным з гэтым міграцыйным крызісам, пра што пісалі «вартыя даверу СМІ», піша REFORM.by.

Істотныя праблемы ў галіне правоў чалавека, сярод іншага, уключалі дакладныя паведамленні аб:

  • незаконных або адвольных забойствах з боку сілавікоў;
  • катаваннях у месцах зняволення і выпадках жорсткага абыходжання;
  • цяжкіх і небяспечных для жыцця ўмовах утрымання ў турмах;
  • адвольных арыштах і затрыманнях;
  • палітычна матываваных рэпрэсіях;
  • сур'ёзных праблемах з незалежнасцю судовай сістэмы;
  • адвольным або незаконным умяшальніцтве ў прыватнае жыццё;
  • сур'ёзныя абмежаванні свабоды слова і СМІ;
  • сур'ёзныя абмежаванні свабоды інтэрнэту;
  • істотнае ўмяшанне ў свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыі;
  • абмежаванні свабоды перамяшчэння і права пакідаць краіну;
  • прымусовае вяртанне і жорсткае абыходжанне з мігрантамі і просьбітамі прытулку і іншых.

«Улады на ўсіх узроўнях у цэлым дзейнічалі беспакарана па ўказанні Лукашэнкі і рэгулярна не рабілі захадаў пераследу або пакарання службовых асоб урада або сіл бяспекі, якія ўчынілі парушэнні правоў чалавека», — заяўляюць аўтары справаздачы.