Палітвязню Эдуарду Пальчысу ўзмацнілі пакаранне

Эдуарду Пальчысу зрабілі пакаранне больш жорсткім і адправілі з калоніі ў магілёўскую турму №4. Пра гэта стала вядома ад жонкі вязня Вікторыі.

dsc_36641_1.jpg


Па словах Вікторыі, суд праходзіў па скайпе і доўжыўся пяць хвілін.


17 снежня 2021 года Мінгарсуд прысудзіў блогера Эдуарда Пальчыса да 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ва ўзбуджэнні сацыяльнай варожасці і варожасці, што пацягнула цяжкія наступствы (частка 3 артыкула 130 КК), арганізацыі масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 293 КК), арганізацыі грубага парушэння парадку (частка 1 артыкула 342 КК) і закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі Беларусі (частка 3 артыкула 361 КК). Судовыя пасяджэнні па справе Пальчыса праходзілі ў закрытым рэжыме. Суд таксама пастанавіў спагнаць з яго 575 тысяч рублёў. Такую шкоду ён нібыта прычыніў сваімі дзеяннямі УП «Мінсктурыст», КТУП «Мінсктранс», ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама», АКУП «Спецкамунаўтатранс» і ПКУП «Мінскзелянбуд».