Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску

Памежны камітэт Беларусі заявіў, што ў ноч з 10 на 11 красавіка «польскія сілавікі» абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску «Пясчатка».

8ca9e8f3_ecbb_4c12_8ae5_c7c48f0ee884_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.webp


Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску, а таксама дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі. У заяве Памежнага камітэта адзначаецца, што гэтыя дзеянні былі зафіксаваныя камерамі відэаназірання.
Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок.
РС звярнулася па каментар у аддзел Падляскай памежнай варты ў Чаромсе, якому падлягае пункт пропуску Пясчатка. Там сказалі, што ніякіх стрэлаў на мяжы з боку польскіх памежнікаў не было.