Павел Севярынец прапанаваў флэшмоб да Дня роднай мовы

Палітвязень Павел Севярынец прапанаваў флэшмоб да Дня роднай мовы. Ён прапануе напісаць пра тое, як вы прыйшлі да беларускай мовы, з хэштэгам #яразмаўляю.

274359374_2421910581277874_1086985898379070209_n.jpg

Апублікуйце сваю гісторыю! Як вы прыйшлі да беларускай мовы, чаму вы пачалі размаўляць? Што паўплывала на вас? Вы размаўляеце па-беларуску з усімі, ці толькі з сябрамі, ці толькі ў сацсетках? Мы ўсе ведаем, што ў Беларусі размаўляць па-беларуску не заўжды лёгка, таму калі вы карыстаецеся нашай мовай — вы маладзец і супергерой. І свету варта пачуць вашую гісторыю. Магчыма вы натхніце кагосьці таксама перайсці на беларускую мову.
А вось і гісторыя як пачаў размаўляць па-беларуску Павел Севярынец, бо, о дзіва, так было не заўсёды:
«...Было гэта на першым курсе, і гісторыя пачалася вечарам 20 лістапада 1994 года… Хтосьці з хлопцаў-аднакурснікаў зайшоў у пакой і сказаў, што трэба дапамагчы адной дзяўчыне з геафака, Ганне Цітовай, дацягнуць да вакзала сумку. А паколькі яна з Віцебшчыны (Ветрына, Полацкага раёна), то, Паша, мусіш зямлячцы даць рады. Рабіць няма чаго, збіраюся, цягну сумку на метро і дарогай, куды дзецца, размаўляю з Ганнай (естественно, по-русски). Пра што? Про то, как здорово, что мы теперь независимые и сделаем из Беларуси тааакую страну!.. На вакзале Ганна дзякуе за дапамогу і кажа, что насчёт независимости звучит, конечно, хорошо, но она мне не верит. Почему? Потому что какой же ты белорусский патриот, Паша, если про белорусский патриотизм, мне беларуске, говоришь по-русски? І толькі я раскрыў рот, каб патлумачыць, ну вообще-то по-русски тут все говорят, и так мне и проще, и в конце концов.... – як мяне асяніла: Ведаеш, Ганна, а вось я з заўтрашняга дня пачну размаўляць толькі па-беларуску. «Залівай!» – рассмяялася Ганна, і гэтае – «залівай»?! Я вярнуўся ў інтэрнат, пазваніў дадому (памятаю, тата падняў слухаўку, здзівіўся, але сказаў «добра» і заўважыў, што да яго можна звяртацца не «бацька», а «тата», так ва Унорыцы казалі заўжды.... І ўсё...».
БХД