Пчаляра-паэта Міколу Папеку перавялі з «хіміі» ў калонію

На пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі №15, паведамляюць праваабаронцы.

papeka_2_1.jpg


Палітвязень з Пружанаў, паэт, заснавальнік «Мядовай прэміі» быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў» у Брэсце.

З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ №21. Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго правакацыі.


«Карагоднай справай» называюць прысуды ўдзельнікам Марша герояў, які адбыўся ў Брэсце 13 верасня 2020 года.

Падчас гэтага марша прысутныя слухалі музыку, спявалі песні, танчылі, смяяліся. Усяго на тым маршы было больш за тысячу чалавек. Выглядала ўсе як фестываль. Праз некаторы час сілавікі пачалі агрэсіўна разганяць прысутных і паліваць іх з вадамёта. Гэта адбылося каля 17 гадзін на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў.

Напярэдадні яе міліцыянты і АМАП выцеснілі пратэстоўцаў з традыцыйнага месца мітынгу — плошчы Леніна. Улады адмовіліся ад дыялогу з тысячамі грамадзян, якія пратэставалі мірна.

«Карагодная справа» — самы маштабны палітычна матываваны працэс у сучаснай Беларусі. На сёння прысуды па «карагоднай справе» вынеслі больш за ста асобам.

Мікалай Мікалаевіч Папека.

ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.