Ператрусы і затрыманні ў рэдакцыі «Інфа-Кур'ера»

У рэдакцыі газеты «Інфа-Кур'ер» у Слуцку прайшоў ператрус, затрыманыя супрацоўнікі. Няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам.

8_1_6_kurjer_210610_23__1_.pdf.jpg

Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Інфа-Кур’ер» сілавікі правялі ператрус. Ва ўсіх прысутных былі ўзятыя падпіскі аб неразгалошванні, паведамляе БАЖ.

Паводле інфармацыі БАЖ, былі затрыманыя трое супрацоўнікаў рэдакцыі. Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам.

«Інфа-Кур'ер» — недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне ў Слуцку, мае ўзважаную рэдакцыйную палітыку, выходзіць на паперы і ў інтэрнэце.

Нагадаем, месяц таму сілавікі прыходзілі ў з ператрусам у ТАА «Выдавецкі дом Інтэкс-прэс» у Баранавічах. Тады канфіскавалі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі (уключаючы асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў), камп'ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела.

Журналістку, якая напярэдадні мела зносіны з гараджанамі на вуліцах горада, неўзабаве выклікалі ў Баранавіцкі ГАУС, а потым затрымалі на суткі.