Расія адправіла ў Беларусь эшалон асвячоных самаходных гаўбіц

Прадпрыемства «Уралтрансмаш» (яно ў складзе канцэрна «Уралвагонзавод» уваходзіць у структуру расійскай дзяржкарпарацыі «Растэх») 2 чэрвеня адправіла ў Беларусь эшалон самаходных гаўбіц 2С3М «Акацыя».

00044593.jpg


Адзначаецца, што ў баявых машынах «удасканалены сродкі сувязі, павышаная хуткастрэльнасць і павялічаны боекамплект», а таксама «праведзеныя работы па поўным імпартазамяшчэнні».

Паводле Мінабароны РФ, «Акацыя» прызначаная для «паражэння артылерыйскіх батарэй, разбурэння абарончых збудаванняў, падаўлення пунктаў кіравання, знішчэння жывой сілы, агнявых сродкаў, узбраення і вайсковай тэхнікі».

Максімальная далёкасць страляння — 17,3 км, хуткастрэльнасць — 3 стрэлы на хвіліну, хуткасць руху па шашы — 60 км/г.

У паведамленні прадпрыемства падкрэсліваецца, што адпраўка прайшла «ў рамках выканання двух кантрактаў 2022 года».

Праводзілі гаўбіцы ў Беларусь пад «Развітанне славянкі», прамовы-наказы і акрапленне святой вадой.