Рэдактара сайта «Першы Рэгіён» аштрафавалі за «распаўсюджванне экстрэмісцкага матэрыялу»

Алега Супрунюка аштрафавалі за «распаўсюджванне экстрэмісцкага матэрыялу», паведамляе МУС.

suprunjuk.jpg

Рэдактара навін сайта «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка аштрафавалі на 20 базавых (580 рублёў) за «распаўсюджванне экстрэмісцкага матэрыялу», піша ў сваім-тэлеграм-канале БАЖ.

Раней матэрыял пад аўтарствам Супрунюка быў унесены ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».