Спынены крымінальны пераслед у дачыненні да траіх фігурантаў справы «Рабочага руху»

Праваабаронцам стала вядома, што трох фігурантаў справы «Рабочага руху», Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль са Жлобіна, а таксама Маргарыту, прозвішча якой пакуль невядомае, азнаёмілі з пастановай аб спыненні крымінальнай справы па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

photo_2022_06_07_15_21_37.jpg

Святлану Зыль і Дзмітрыя Елісеева затрымалі 22 верасня 2021 года пасля чарговага допыту і змясцілі ў Гомельскае СІЗА. Затым 12 лістапада Святлану адпусцілі на волю, змяніўшы меру стрымання на заклад, а 20 студзеня 2022 года пад заклад быў адпушчаны Елісееў.

На мінулым тыдні Елісеева выклікалі ў СК, ён напісаў заяву аб спыненні крымінальнай справы супраць яго ўзамен на штраф у памеры 30 базавых велічынь. Па якой справе быў аштрафаваны, пакуль незразумела. Таксама яму абяцалі вярнуць «закладніцкія» грошы. Аналагічная сітуацыя і ў Зыль.