Дзіця са школы перадалі ў прытулак, бо маці была ў міліцыі. Ні бацьку, ні бабулі не паведамілі

Шасцігадовага Арцёма перадалі з мінскай школы №126 у прытулак Фрунзенскага раёна, паведаміла ў Фэйсбуку Ірына Халіп. Арцём — сын апазіцыйных актывістаў Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця.

Бацька Арцёма Сяржук Мацкойць / racyja.com

Бацька Арцёма Сяржук Мацкойць / racyja.com


17 верасня першакласнік Арцём быў у прадлёнцы. Яго маці не паспела забраць сына, бо каля 16:00 яе затрымалі на выхадзе з зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна". Па словах Халіп, Алену Лазарчык ні ў чым не абвінавачвалі, але пратрымалі ў пастарунку да 23-й гадзіны.

"А калі Лену выпусцілі, аказалася, што педагогі сярэдняй школы №126, дзе ў першым "Б" класе вучыцца Арцём (класная кіраўніца Марына Іванаўна Кармалькова, дырэктар школы Тамара Мікалаеўна Лаўрухіна), пасля таго як у належны час — да 18:00 — маці не забрала дзіця з прадлёнкі, выклікалі органы апекі, і шасцігадовага Арцёма павезлі ў прытулак Фрунзенскага раёна. Ні бацьку, ні паўналетняй сястры Марыне (ёй 23 гады), ні бабулі Арцёма са школы не патэлефанавалі, хоць усе іх кантакты ёсць у асабістай справе дзіцяці і непасрэдна ў класнага кіраўніка", — піша Халіп.

18 верасня органы апекі прыйшлі да Алены Лазарчык правяраць умовы жыцця Арцёма. Як адзначае Халіп, ім усё спадабалася, але копію свайго станоўчага акту яны Алене не далі. Далей у жанчыны пачаліся праблемы з чыноўнікам адукацыйнай сферы.

"У школе, куды яна прыйшла высвятляць, як такое магло здарыцца, ёй сказалі: "Гэта не наша справа, разбірайцеся самі з апекай". У раённым упраўленні адукацыі сказалі: ну, дык якія праблемы, умовы ў вас выдатныя, едзьце ў прытулак і забірайце дзіця. А дырэктар прытулку заявіла, што паколькі ў Лены няма ніякіх папер ад дзяржавы, якія дазваляюць ёй яго забраць, то яна і не аддасць. На просьбу хоць бы даць убачыць хлопчыка — супакоіць яго і пераканацца, што ён жывы і здаровы, адмовіла, спасылаючыся на каронавірус", — апісвае Халіп пакуты маці.

Між тым, наперадзе два выходныя дні, калі ўсе дзяржаўныя службы кшталту органаў апекі, выканкамаў і ўпраўлення адукацыі не працуюць.

Друзья и коллеги, SOS! Каратели не брезгуют и первоклашками. Сын активистов "Европейской Беларуси" Елены Лазарчик и...

Опубликовано Ириной Халип Пятница, 18 сентября 2020 г.