У Беларусі яшчэ 7 чалавек праваабаронцы прызналі палітвязнямі

Спіс беларускіх палітвязняў папоўніўся новымі імёнамі. Усе яны праходзяць па сумна вядомым артыкуле 342 КК. 

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта Крысціна Васількова, Міхаіл Васількоў, Дзяніс Гапоненка, Ірына Коваль, Анастасія Тоўпік, Вадзім Усоскі і Канстанцін Яршоў. У спісе, які складаюць праваабаронцы, цяпер 1066 чалавек, прызнаных палітзняволенымі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Група новых палітвязняў праходзяць па артыкуле «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».