У Беларусі ліквідуюць MAKEOUT, праект, прысвечаны гендару і сэксуальнасці
Пра пачатак ліквідацыі MAKEOUT паведаміў у Фэйсбуку яе заснавальнік Нік Анціпаў.
«Учора атрымаў ліст аб пачатку ліквідацыі ўстановы MAKEOUT у Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўстанова даўно не робіць актыўнай дзейнасці, я чакаў, пакуль яны самі прыйдуць. Прыйшлі», — напісаў ён.