У Гомельскай вобласці абвясцілі мабілізацыйныя вучэнні

Газета Добрушскага райвыканкама паведаміла пра мабілізацыйныя вучэнні з ваенкаматамі і арганізацыямі Узброеных сіл, якія знаходзяцца ў Гомельскай вобласці.

rian_2971591.hr_pic4_zoom_1500x1500_99250.jpg


Вучэнні пройдуць з 22 чэрвеня да 1 ліпеня. У гэты час будзе абмежаваны рух па некаторых вуліцах і тэрыторыях, што прылягаюць да вайсковых аб’ектаў, а на стрэльбішчах пройдуць мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі.
У прыватнасці, у Добрушскім раёне ў ваенкамаце, грамадска-культурным цэнтры, раённым цэнтры дадатковай адукацыі, вытворчым участку аўтапарка № 6 будзе прапускны рэжым і патруляванне ўзброенымі супрацоўнікамі.
У Гомелі правядуць стрэльбы ў ахоўнай зоне на тэрыторыі Гомельскага хімзавода.
ДзяржСМІ называюць вучэнні планавымі.
Паводле РС.