У Казахстане — дзясяткі ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва

Першыя пацверджанні, што былі «дзясяткі» ахвяр сярод грамадзянскіх?

Фота ТАСС

Фота ТАСС

Дзясяткі ўдзельнікаў пратэстаў у Алматы былі забітыя праваахоўнымі органамі, заявіла ў чацвер прадстаўнік Дэпартамента паліцыі горада Салтанат Азірбек. Цяпер ідзе ідэнтыфікацыя целаў, прыводзіць яе словы "Інтэрфакс".

Па словах Азірбек, загінулыя мінулай ноччу спрабавалі штурмаваць Будынкі Дэпартамента паліцыі, а таксама раённых упраўленняў.

Гэта першае афіцыйнае пацверджанне наяўнасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва: раней паведамлялася аб гібелі 8 паліцэйскіх. У тэлеграм-каналах публікавалася відэа, на якім бачныя накрытыя целы людзей, як мяркуецца, загінулых у выніку сутыкненняў з паліцэйскімі, аднак пацвердзіць аўтэнтычнасць гэтых кадраў не ўдалося, паведамляе ВВС.

Таксама mediazona.ca са спасылкай на дзяржаўны канал «Хабар 24» паведамляе пра больш за тысячу пацярпелых падчас масавых мітынгаў у Казахстане. Яшчэ каля 400 чалавек шпіталізаваныя, 62 з іх — знаходзяцца ў рэанімацыі. Сярод пацярпелых сотні супрацоўнікаў сілавых структур.

А гэта відэа — кадры спецаперацыі ў Алматы сёння раніцай, 6 студзеня