У Мінску затрыманая актывістка Святлана Каваленка

Да  жанчыны прыйшлі на працу, паведамляюць праваабаронцы.

Святлана Каваленка на акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Фота: facebook.com

Святлана Каваленка на акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Фота: facebook.com


Раніцай 13 красавіка на працы затрымалі Святлану Каваленка. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе даставілі ў Партызанскае РУУС. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Святлану ў 2020 годзе пераследавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расійскай Федэрацыяй, а таксама за тое, што далучылася да збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзідэнты.