Вернікі прыйшлі на малітву каля царквы «Новае жыццё» ў Мінску, якую выгналі з будынка

У сераду ў памяшканне царквы прыйшлі судовыя прыставы з сілавікамі і зрэзалі замкі. Вернікі былі вымушаныя пакінуць будынак.

photo_2021_02_21_13_08_38.jpg

Некалькі сотняў чалавек прыйшлі на малітву каля царквы «Новае жыццё» ў Мінску, якую выгналі з будынка
У сераду ў памяшканне царквы прыйшлі судовыя прыставы з сілавікамі і зрэзалі замкі. Вернікі былі вымушаныя пакінуць будынак.

photo_2021_02_21_13_08_38__2_.jpg


photo_2021_02_21_13_08_39.jpg


photo_2021_02_21_13_08_41.jpg


Гісторыя супрацьстаяння ўладаў і царквы цягнецца з 2005 года: тады горад вырашыў выселіць «Новае жыццё» з займанага ім будынка, адрамантаванага на месцы кароўніка.
Ціск на вернікаў узмацніўся ў пачатку 2021 года. Варта адзначыць, што ў 2020-м пастар «Новага жыцця» рэзка асудзіў беззаконні і зверствы.