Запрацаваў сайт з аргументамі супраць дзяржаўнай прапаганды

У Беларусі запусцілі сайт з аргументамі для размоваў з блізкімі аб вайне ва Украіне. Так грамадзяне змагаюцца з дзяржаўнай прапагандай.

xpropaganda46.jpeg.pagespeed.ic.f9uioa0by_.webp

У межах кампаніі «Разам супраць вайны» суполка «С***енныя людзі» запусціла сайт, які:

  •  дапаможа беларусам разабрацца ў метадах прапаганды;
  • раскажа, чаму важна крытычна падыходзіць да выбару крыніц інфармацыі;
  • навучыць, як можна перашкаджаць распаўсюджванню прапаганды.


У аснову ляглі распаўсюджаныя памылковыя меркаванні беларусаў пра самую вайну, прапаганду ў медыя і наступствы, з якімі можа сутыкнуцца наша краіна. На сайце сабраны і сістэматызаваны карткі з аргументамі, якія дапамогуць у размове з чалавекам, які падвяргаецца дзяржаўнай прапагандзе.
— Ва ўмовах вайны прапаганда ў праўладных каналах становіцца больш радыкальнай: агрэсія ў бок Украіны, падтрымка дзеянняў Расіі і адмаўленне таго, што Беларусь ужо з'яўляецца саўдзельнікам ваеннай агрэсіі. Але важна, каб усе разумелі: Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну. І тое, чым гэта скончыцца, залежыць у тым ліку ад нашай гатоўнасці змагацца з дзяржаўнай прапагандай, — заявіла лідарка супольнасці «С***енныя людзі» Лена Жываглод.
Калі ў размове з блізкімі вам не хапае аргументаў — зайдзіце на сайт, перайдзіце ў раздзел "праўда" і абярыце патрэбную картку. Перачытайце яе змест і перакажыце пры наступнай размове.
Барацьба з прапагандай — гэта барацьба з вайной. Чым больш людзей даведаюцца праўду, тым менш шанцаў застанецца ў тых, хто нам хлусіць.