Затрыманні ў газеце «Беларусы і рынак»

Дырэктар і бухгалтар газеты "Беларусы і рынак" затрыманыя, а з галоўным рэдактарам няма сувязі

Фота БАЖ

Фота БАЖ

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты "Беларусы і рынак" Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія Кахно.

З галоўным рэдактарам "Беларусы і рынак" Андрэем Александровічам няма сувязі.

Па словах жонкі Канстанціна Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — "Распальванне нацыянальнай варажнечы". У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму (каля 13 гадзін) дырэктар "Беларусаў і рынку" ў суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання, паведамляе  Еўр*арадыё.

"Беларусы і рынак" — бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Выданне з большага прысвечаная эканоміцы.