Затрыманы загадчык Навабеліцкай падстанцыі хуткай дапамогі

1 красавіка быў затрыманы загадчык Навабеліцкай падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Анатольевіч Савіч, паведамляюць праваабаронцы.

_hutkaja_dapamoha___medycyna__reanimacyja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg

Як мяркуе адзін са знаёмых мужчыны, нагодай стала паведамленне «добразычлівага калегі» ў сілавыя структуры аб раздрукоўцы «не вайне» ў асабістым аўтамабілі і негатыўнае стаўленне да прыпаркаваных на стаянцы для медтранспарту аўтамабіляў расійскіх вайскоўцаў, якія ён прасіў пераставіць і не перашкаджаць працы машын хуткай дапамогі.
Нядаўна калектыў падстанцыі арганізоўваў збор сродкаў для патрэб параненых вайскоўцаў РФ. Сяргей Савіч не падтрымаў дадзеную ініцыятыву.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ.