Сілавікі прыйшлі ў новую кнігарню «Кнігаўка»

Новая кнігарня адкрылася сёння, 16 траўня, па адрасе вул. Змітрака Бядулі, 6 у Мінску. Перадусім гэта выдавецкая кнігарня, дзе выдавецтва «Янушкевіч» будзе прадаваць свае кнігі і кнігі «блізкіх партнёраў», паведаміла выдавецтва ў сацсетках.


У новую кнігарню «Кнігаўка», якую сёння, 16 траўня, адкрыла выдавецтва «Янушкевіч», прыйшлі з ператрусам. Гэтаму папярэднічаў візіт у кнігарню дзяржаўных прапагандыстаў Азаронка і Гладкай.

778_1.jpg


Выдавецтва «Янушкевіч» займаецца падрыхтоўкай і выданнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, пераважна на беларускай мове.
У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва, а ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць зноў карыстацца банкаўскім рахункам.
22 сакавіка стала вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» папрасілі тэрмінова вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А у Мінску. Пасля гэтага выдавецтва абвясціла распродаж кніг, і хутка пад офісам сабралася вялізная чарга пакупнікоў, якая трывала некалькі дзён.
Апошнім часам беларускія ўлады прыпынілі дзейнасць адразу некалькіх беларускіх незалежных выдавецтваў: «Лімарыус», «Кнігазбор», «Галіяфы», «Медысонт».
Фармальнай падставай стала парушэнне «тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паведамленнем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў».