«Троіца» бярэ паўзу на нявызначаны час

Этна-трыа "Троіца" паведаміла, што прыпыняе сваю дзейнасць

etna_trya_troica.jpg

Пра гэта калектыў напісаў у сваім тэлеграме.

"У сувязі з тым, што гурт у дадзены час не можа рэпетаваць і ажыццяўляць гастрольную дзейнасць, канцэрты калектыву ставяцца на паўзу на нявызначаны час. Усім дзякуй!" — напісала этна-трыа "Троіца" музыкі.