Украіна абвінавачвае Віктара Януковіча ў дзяржаўнай здрадзе

Украінская пракуратура запатрабавала 15 гадоў турмы для экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча.



357ec0a3_fa27_40c2_9af4_a40b4512f79a_w1023_r1_s.jpg

Украінская пракуратура запатрабавала 15 гадоў турмы для экс-прэзідэнта Віктара Януковіча. Яго вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе.

Судовы працэс у Кіеве праходзіць завочна, таму што Януковіч хаваецца ў Расіі.

Пятнаццаць гадоў турмы для былога прэзідэнта Украіны запатрабаваў ваенны пракурор Руслан Краўчанка. Пракурор даказваў, што Януковіч, безумоўна, вінаваты ў дзяржаўнай здрадзе.

Па словах Краўчанкі, экс-прэзідэнт прымаў удзел у нападзе на тэрытарыяльную цэласнасць краіны і спрычыніўся да ваенных дзеянняў, якія прывялі да гібелі людзей і іншых сур'ёзных наступстваў. Па дадзеных пракуратуры, Януковіч прасіў расійскія ўлады аб ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну.

Пасля прачытання абвінаваўчага акту, кіеўскі суд раёну Абалонь абвясціў перапынак да 13 верасня. Перад судом павінны выступіць адвакаты Віктара Януковіча.

Сам Януковіч з 2014 года знаходзіцца ў Расіі, куды ён збег пасля перамогі рэвалюцыі на Майдане.

 www.radyjo.net