АДКБ дасылае войскі ў Казахстан. Сярод іх і беларускія дэсантнікі

У «міратворчай» акцыі ў Казахстане ад АКДБ будуць браць удзел дэсантнікі Расіі і Беларусі. Ад нашай краіны ў Казахстан ляціць 103-я Віцебская брыгада паветрана-дэсантных войскаў.

Казахскія вайскоўцы падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў Алматы. Фота ТАСС

Казахскія вайскоўцы падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў Алматы. Фота ТАСС

Афіцыйны сайт прэзідэнта Расіі ўначы 6 студзеня апублікаваў заяву старшыні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ-прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна аб прынятым рашэнні накіраваць у Казахстан калектыўныя міратворчыя сілы арганізацыі, паведамляе ТАСС.
Сакратарыят АДКБ атрымаў зварот казахстанскага боку аб аказанні дапамогі, заявіў прэс-сакратар арганізацыі.
Казахстан заявіў, што разглядае цяперашнюю сітуацыю як "ўварванне бандфармаванняў, падрыхтаваных з-за мяжы", сказаў ён.
Расійскія СМІ паведамілі, што дзеля “міратворчай” акцыі ў Казахстане ад Расіі туды ляцяць байцы з 45 палка ПДВ, 98 дывізіі ПДВ, ЦНС "Сенеж" і іншыя. Ад Беларусі — 103-я Віцебская брыгада ПДВ.