ЕС выклікаў прадстаўніка Беларусі з-за затрымання дыпламата ў Мінску

Еўрапейская служба знешніх спраў выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі ў Бруселі пасля затрымання ў Мінску прадстаўніка ЕС Эвеліны Шульц.

Эвеліна Шульц

Эвеліна Шульц

«Еўрапейская служба знешніх спраў ужо выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі ў Бруселі для тлумачэння гэтага сур'ёзнага інцыдэнту», — адзначыла прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ў сваёй заяве.

Затрыманне Эвеліны Шульц адбылося 6 верасня ля будынка Мінскага гарадскога суда пасля вынясення прысуду праваабаронцы Марфе Рабковай і дзевяці анархістам. У выніку гэтага суда «дзесяць палітвязняў былі асуджаныя да неапраўдана доўгіх і строгіх тэрмінаў», адзначае дыппрадстаўніцтва ЕС.

«Гэта незаконнае затрыманне дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасць дыпламатаў, і ставіць пад сумнеў бяспеку дыпламатаў у Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Прычым незаконнае затрыманне дыпламатаў у Беларусі здараецца не першы раз.

Эвеліна Шульц прыгадала, як 6 верасня каля 15.35 яе гвалтоўна затрымалі на выхадзе з будынка Мінскага гарадскога суда. Гэта адбылося пасля яе гутаркі ў фае з людзьмі, якія прысутнічалі на публічным абвяшчэнні прысуду ў закрытым судовым пасяджэнні над анархістамі. Шульц адзначыла: яна неаднаразова давала зразумець, што валодае дыпламатычнай недатыкальнасцю, прад'явіла і дыпламатычную карту, і дыпламатычны пашпарт, аднак яе пратрымалі ў міліцыі і спрабавалі прымусіць падпісаць пратакол

У канцы майго затрымання каля 17.30, калі прыбыў прадстаўнік дзяржпратакола МЗС, супрацоўнік міліцыі папрасіў мяне праз прадстаўніка МЗС, які перакладаў, прыняць афіцыйны «пратакол» і падпісаць яго. На працягу ўсёй гэтай «размовы» я настойвала на захаванні майго дыпламатычнага імунітэту і на прысутнасці прадстаўніка дэлегацыі ЕС або консулаў Польшчы ці Германіі, — распавяла Эвеліна Щульц.

Па словах дыпламата, падчас чытання пратакола яе здымалі на відэакамеру.

Паводле АФН