Лукашэнкаўскі рэжым ліквідуе «незаконны саюз палякаў»

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў Эканамічны суд заяву аб ліквідацыі ТАА «Клерыгата», якое фактычна ажыццяўляла дзейнасць незарэгістраванага грамадскага аб'яднання «Саюз палякаў на Беларусі», паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.

prakuratura_2_1.jpg

Падставай для такога рашэння сталі вынікі праверкі пракуратуры Гродзенскай вобласці і УДФР КДК па Гродзенскай вобласці.
«У парушэнне заканадаўства суб'ект гаспадарання акрамя прадугледжанай статутам дзейнасці рэалізоўваў мэты і задачы грамадскага аб'яднання, якое не было зарэгістравана ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым законам парадку», — заявілі ў пракуратуры.


На службовых асоб таварыства завялі крымінальную справу па арт. 193-1 («Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання і ўдзел у ёй») Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.