Пасол Беларусі ў Малдове абвінаваціў Мінабароны ў прадстаўленні Лукашэнку няправільнай інфармацыі

Пасла Беларусі ў Малдове выклікалі ў малдоўскі МЗС для тлумачэнняў з нагоды мапы, якую прадэманстравалі ўчора на пашыраным пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.

lukashenko_karta2.jpg


Нагадаем, Лукашэнка паказаў карту баявых дзеянняў ва Украіне, на якой былі адзначаны напрамкі ўдараў. Адна са стрэлак паказвае кірунак удару з Крыма ў бок Малдовы і Прыднястроўя, піша REFORM.by.

Пасол Анатоль Калінін заявіў, што інфармацыя была няправільна прадстаўленая прадстаўнікамі Мінабароны Беларусі, паведамляе МЗС Малдовы.