Абноўлена: Пуцін прызнаў «ДНР» і «ЛНР»

21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з відэазваротам да грамадзян Расіі.

Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі, 21.02.2022

Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі, 21.02.2022


У панядзелак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў пазачарговае пасяджэнне Савета бяспекі РФ, дзе абмяркоўваў пытанне аб прызнанні незалежнасці так званых «ДНР» і «ЛНР». Усе ўдзельнікі пасяджэння выказаліся за прызнанне.
Выслухаўшы іх выступы Пуцін заявіў, што прыме рашэнне сёння ж.
Раней з просьбай прызнаць незалежнасць самаабвешчаных рэспублік да Пуціна звярнуліся Дзярждума Расіі і кіраўнікі так званых «ДНР» Дзяніс Пушылін і «ЛНР» Леанід Пасечнік.
Падаем некаторыя тэзісы відэазварота Пуціна:

  • «Украіна для нас не проста суседняя краіна, а частка гісторыі».
  • «Сітуацыя ў Данбасе прыняла крытычны, востры характар».
  • «Расія заўсёды супрацоўнічала з Украінай адкрыта, сумленна і з павагай да яе інтарэсаў. Але замест партнёрства пачало пераважаць утрыманне».
  • «Сваю ролю ў адносінах РФ і Украіны адыгралі вонкавыя сілы, якія вырошчвалі сваю кліентуру і прасоўвалі ва ўладу».
  • «Пасля распаду СССР наш народ прызнаў новыя геапалітычныя рэаліі. Мы дапамагалі ўсім, у тым ліку і Украіне».
  • «Сучасная Украіна цалкам створаная Расіяй за кошт адрынання часткі яе гістарычных тэрыторый, у жыхароў ніхто нічога не пытаўся».
  • «Хрушчоў невядома навошта адабраў у Расіі Крым. Так і сфарміравалася тэрыторыя савецкай Украіны».
  • «Ленін — аўтар і архітэктар Украіны».
  • «Украіна ніколі не мела традыцый уласнай дзяржаўнасці».

  • «Уступленне Украіны ў — НАТА гэта прамая пагроза бяспецы Расіі».

  • «Неадкладна прызнаць суверэнітэт ДНР і ЛНР. Прашу СФ падтрымаць рашэнне і ратыфікаваць дагаворы аб дружбе і ўзаемадапамозе. Дакументы будуць падрыхтаваныя і падпісаныя ў самы бліжэйшы час».