Расіяне ўзарвалі боепрыпасы каля энергаблока №1 Запарожскай АЭС

Расійскія войскі падарвалі частку боепрыпасаў непадалёк ад энергаблока №1 Запарожскай АЭС, якую яны захапілі некалькі дзён таму.

Запарожская АЭС ужо некалькі дзён акупаваная расійскімі вайскоўцамі

Запарожская АЭС ужо некалькі дзён акупаваная расійскімі вайскоўцамі


Як паведамляе прэс-служба ўкраінскага «Энергаатама», выбух адбыўся на пляцоўцы атамнай станцыі — каля першага энергаблока і руін вучэбна-трэніровачнага цэнтра. Персанал АЭС на час выбуху пакідаў свае працоўныя месцы.
Пра змены радыяцыйнага фону пасля выбуху пакуль невядома.
Як удакладняе hromadske.ua, падчас выбуху на АЭС прысутнічалі прадстаўнікі «Расатама».
Паводле «Еўрарадыё».