Сусветныя лідары праводзяць перамовы на фоне планаў Расіі прызнаць «ЛНР» і «ДНР»

Канцлер Германіі Олаф Шольц правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пасля пасяджэння Рады бяспекі Расіі, на якім усе ўдзельнікі выступілі за прызнанне незалежнасці так званых «ЛНР» і «ДНР».

b9f12fe23e8c40e1b4b1cfbfd64a6a71edb115b2.jpg


Олаф Шольц асудзіў такія планы і падкрэсліў, што яны супярэчаць «Мінскім пагадненням» па ўрэгуляванні канфлікту і з'яўляюцца аднабаковым парушэннем дамоўленасцей Расіяй.
Канцлер Германіі таксама стэлефанаваўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.
Зяленскі таксама заявіў, што склікаў тэрміновае пасяджэнне Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны, яно праходзіць у гэтыя хвіліны ў Кіеве.
Адбыліся таксама перамовы паміж міністрамі замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і Аналенай Бербак. Лаўроў заявіў, што выкананне «Мінскіх пагадненняў» з'яўляецца «адзіным спосабам урэгулявання ўнутрыўкраінскага крызісу» і запатрабаваў ад Германіі аказаць ціск на кіраўніцтва Украіны.
Акрамя таго, як стала вядома, ЕС гатовы ўвесці санкцыі супраць Мінска, калі Расія нападзе на Украіну з тэрыторыі Беларусі
Пра гэта заявіў кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль, яго словы перадае карэспандэнт RFE/RL Рыкард Ёзвяк.
Таксама паведамляецца, што 6-ы пакет санкцый ЕС супраць рэжыму ў Беларусі ўжо знаходзіцца ў распрацоўцы. Акрамя таго, Барэль папярэдзіў Беларусь, што яна «страціць суверэнітэт», калі яе тэрыторыя будзе выкарыстаная для ўварвання ва Украіну.