«Газпрам» аднавіў пастаўкі газу ў Германію. У ЕС баяліся, што Расія гэтага не зробіць

Кампанія «Газпрам» аднавіла пастаўкі газу ў Германію па «Паўночным патоку». У ЕС асцерагаліся, што Расія адмовіцца яго ўключаць

medium_23.jpg

Расійская кампанія "Газпрам" аднавіла пастаўкі па газаправодзе "Паўночны паток-1", які 11 ліпеня спынілі на дзесяць дзён нібыта на планавае тэхнічнае абслугоўванне.

Пра пачатак працы газаправода таксама сведчаць звесткі газатранспартных аператараў OPAL Gastransport і NEL Gastransport, піша "Інтэрфакс". Па іх інфармацыі, праца «Паўночнага патоку» аднавілася, як і планавалася, у 7 раніцы па Маскве.

Зрэшты, хоць Расія аднавіла пастаўкі, але ў меншым аб'ёме. Як паведаміў кіраўнік Федэральнага сеткавага агенцтва Германіі Клаўс Мюлер, аб'ём паставак газу па трубаправодзе складае 530 ГВт/г — гэта 30% ад поўнай загрузкі "Паўночнага патоку-1".

Расія спыніла "Паўночны паток" на тэхабслугоўванне праз некалькі тыдняў пасля таго, як у сярэдзіне чэрвеня аб'ём прапампоўкі газу па газаправодзе скарацілі да 40% ад звычайнага ўзроўню.

Улады Еўрасаюза асцерагаліся, што Расія можа наогул адмовіцца аднавіць пастаўкі газу пасля завяршэння тэхабслугоўвання. 19 ліпеня еўракамісар бюджэту Ёханэс Хан заявіў, што Еўрапейская камісія не чакае, што Расія адновіць працу газаправода. "Мы працуем, зыходзячы з таго, што ён не вернецца ў строй», — цытавала Хана агенцтва Bloomberg.

Паводле meduza.io