Літва абмежавала транзіт у Калінінград. Расія пагражае адказаць на «адкрыта варожыя» дзеянні

Літва 18 чэрвеня ўвяла забарону на чыгуначны транзіт праз сваю тэрыторыю ў Калінінградскую вобласць тавараў, якія трапілі пад еўрапейскія санкцыі.


Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што абмежаванні былі ўведзеныя пасля кансультацыі з Еўракамісіяй.
Дзеянні Літвы МЗС РФ расцаніў як «правакацыйныя» і «адкрыта варожыя».
«Калі найбліжэйшым часам грузавы транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі праз Літву не будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, то Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў» — пагражае кіраўнік Калінінградскай вобласці.