Тысячы амерыканцаў пратэстуюць супраць адмены канстытуцыйнага права жанчын на аборты

Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне па прэцэдэнце «Роў супраць Уэйда» 1973 года, пасля якога былі легалізаваныя аборты ў ЗША. Рашэнне Вярхоўнага суда ў пятніцу людзі сустрэлі гневам і выйшлі на вуліцу. Натоўпы людзей сабраліся ў такіх гарадах, як Вашынгтон, Нью-Ёрк, Атланта і Лос-Анджэлес, паколькі многія штаты ўвялі забарону на аборты, а клінікі перасталі прапаноўваць гэтую працэдуру. Рэпартаж вядзе «The New York Times».

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP


Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне па прэцэдэнце «Роў супраць Уэйда» 1973 года, пасля якога былі легалізаваныя аборты ў ЗША.
Цяпер штаты могуць забараняць аборты па сваім меркаванні. За адмену рашэння прагаласавалі пяцёра кансерватыўных суддзяў, трое з якіх былі прызначаныя яшчэ пры Трампе, — Ніл Горсач, Брэт Кавана і Эмі Коні Барэт.
Пасля таго, як рашэнне Вярхоўнага суда аб адмене права на аборты было прынята, у Вашынгтоне, а таксама ў цэнтрах гарадоў, на гарадскіх плошчах і парках па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў пачаліся пратэсты.
Тысячы абураных дэманстрантаў, якія выступаюць за правы на аборты, сутыкнуліся з невялікімі групамі задаволеных актывістаў, якія выступаюць супраць абортаў. Прыхільнікі забароны абортаў пускалі бурбалкі і святкавалі канец федэральнай гарантыі доступу да бяспечных і законных сродкаў спынення цяжарнасці.

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP


Забарона на аборты ўжо набыла моц у дзевяці штатах ЗША: у Алабаме, Арканзасе, Кентукі, Луізіане, Місуры, Аклахоме, Паўднёвай Дакоце, Юце і Вісконсін. Яшчэ ў 12 абмежаванні могуць увесці найбліжэйшым часам, падлічыў «The New York Times».
Усяго забарона абортаў магчыма ў 30 штатах — гэта больш за палову краіны. У іх могуць зноў увесці ў дзеянне законы, якія забаранялі аборты да 1973 года.
Раней у некаторых штатах ужо прымаліся законы, якія фактычна забараняюць аборты, напрыклад, у Аклахоме і Тэхасе.

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP


Прэзідэнт Джо Байдэн ужо выступіў са зваротам з Белага дома, назваўшы пазбаўленне права на аборты «трагічнай памылкай» і заявіў, што зараз здароўе і жыццё амерыканскіх жанчын знаходзяцца ў небяспецы. «Гэта сумны дзень для суду і для краіны», — сказаў Байдэн. Адміністрацыя прэзідэнта збіраецца адказаць на рашэнне Вярхоўнага суда.
«Трое суддзяў, прызначаных прэзідэнтам Дональдам Трампам, сталі галоўнымі прыхільнікамі сённяшняга рашэння аб перавароце шаляў правасуддзя і ліквідацыі асноватворнага права, якім надзеленыя жанчыны ў нашай краіне. Не сумнявайцеся: гэтае рашэнне з'яўляецца кульмінацыяй наўмысных намаганняў, якія прадпрымаліся на працягу дзесяцігоддзяў, каб парушыць баланс нашага заканадаўства», — заявіў Байдэн.

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP

Пратэсты ў ЗША супраць забароны абортаў. Фота: AP


Некалькі буйных кампаній ужо абвясцілі, што будуць аплачваць сваім супрацоўнікам, якія вырашылі перапыніць цяжарнасць, паездку ў іншыя штаты. У іх лік, як піша «The New York Times», увайшлі «Starbucks», «Tesla», «Airbnb», «Netflix», «JPMorgan Chase» і «Reddit».