Чэхія - Іспанія - Латвія - Літва - Славакія
Чэхія
Чэхія, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, мае намер склікаць канферэнцыю краін-донараў па сектары Газа, дзе ўжо больш за два тыдні ізраільская армія праводзіць ваенную аперацыю.
Як паведамляе прэс-служба чэшскага старшынства, тэмай сустрэчы павінна стаць складаная гуманітарная сітуацыя ў палесцінскім анклаве і доўгатэрміновыя перспектывы яго рэканструкцыі. Дата
канферэнцыі пакуль не вызначана.
12 студзеня Савет ААН па правах чалавека прыняў рэзалюцыю, у якой асуджаецца ваенная аперацыя Ізраіля ў сектары Газа.
У ноч на 13 студзеня ізраільскія войскі ўзмацнілі націск на палесцінскія пазіцыі ў сталіцы сектара Газа, уваходзячы ў горад з новых напрамкаў і прасоўваючыся ўглыб гарадскіх кварталаў.