Еўрапейская народная партыя патрабуе свабоду Севярынцу

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Twitter-акаунце ЕНП.
Павал Севярынец, фота bchd.info

Павал Севярынец, фота bchd.info

Кіроўная партыя Еўразвязу — Еўрапейская народная партыя (EPP) — у Twitter асудзіла рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі.

«Мы з вялікай заклапочанасцю сочым за жорсткімі рэпрэсіямі ды арыштамі мірных дэманстрантаў у Беларусі. Права на сходы павінна быць гарантавана, а дэмакратычныя актывісты павінны быць вызваленыя. Свабоду Севярынцу», — гаворыцца ў паведамленні ЕНП.


Еўрапейская народная партыя (ЕНП) — пан'еўрапейская права-цэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя. Заснаваная ў 1976 годзе, ЕНП складаецца з калектыўных членаў хрысціянска-дэмакратычных, нацыяналістычных, кансерватыўных і іншых, арыентаваных ў рамках права-цэнтрысцкай часткі палітычнага спектру, партый краін Еўропы. ЕНП — адна з найбуйнейшых партый Еўропы, прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах Еўрапейскага саюза, а таксама ў Савеце Еўропы.

Павал Севярынец быў прысуджаны да 15-цісуткавага арышту за ўдзел у акцыях абароны незалежнасці 7 і 8 снежня. Да сутак і штрафаў асуджаныя таксама іншыя актывісты і палітыкі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: