Футбольная зборная Беларусі пацярпела сёмую паразу запар

У расійскай Казані ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2022 беларусы згулялі з камандай Чэхіі.

Фота БФФ

Фота БФФ

Вынік гульні зноў несуцяшальны — параза з лікам 0:2. Пры гэтым беларускія футбалісты не здолелі нават нанесці хаця б адзін удар у створ варот суперніка.

Гэта ўжо сёмя няўдача нашай нацыянальнай каманды запар.

Зборная Беларусі па-ранейшаму займае апошняе месца ў адборачнай групе. Да сканчэння адборачнага турніру камандзе засталося правесці адзін матч — у лістападзе на выездзе з Уэльсам.