Куды хіснецца «справа патрыётаў»?

«Хлопцаў не пазбавяць волі», — лічыць кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэй Бандарэнка.

001_bandarenka_20170410_dsc8223_833x400.jpg

Днямі старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што ў хуткім часе ў «справе патрыётаў» будзе пастаўлена кропка.

«Да канца восені кропка будзе пастаўлена, — сказаў ён. — Не магу прагназаваць, у які бок. Але мы вынесем абгрунтаванае рашэнне».

— Кіраўнік Следчага камітэта не бярэцца прагназаваць, у які бок павернецца справа. А вы можаце зрабіць свае прагнозы? — Спытала “Радыё Рацыя” ў Андрэя Бандарэнкі.

— Калі справа палітычная, то рабіць такія прагнозы – гэта тое самае, што гуляць у казіно. Следчыя ўжо паставілі сябе ў вельмі непрыгожае становішча, распаўсюдзіўшы фэйкавую інфармацыю, якая вельмі падарвала давер грамадства да аб’ектыўнасці следства.

— Тым не менш, кропку ў справе збіраюцца паставіць…

— Паўтаруся, што следчыя сёння занаходзяцца ў вельмі складаным становішчы. Асабліва, улічваючы памкненні беларускага кіраўніцтва выправіць своі імідж на Захадзе. Зыходзячы з гэтага , трэба меркаваць, што абвінавачванні будуць часткова перакваліфікаваны і абвінаваўчыя прысуды не будуць звязаны з пазбаўленнем волі.

Кастусь Заблоцкі, “Беларускае Радыё Рацыя”