Нечаканая заява Марадоны: «Да падпісання з беларусамі было амаль усё гатова»

10 верасня Дыега Марадона даў прэс-канферэнцыю ў якасці галоўнага трэнера мексіканскага клубу «Dorados de Sinaloa» і правёў адкрытую для заўзятараў трэніроўку. Пра гэта паведаміў Белсат

«У мяне было амаль усё гатова на подпіс, але мы не змаглі завяршыць гэтую справу, бо ўзніклі пытанні з гульцамі і таму мы вырашылі пакінуць гэта на будучыню, бо я планую застацца тут [у Мексіцы. — Заўв. Belsat.eu] на доўга», — заявіў Марадона падчас прэс-канферэнцыі.


7 верасня Д’ега Марадона апублікаваў пераклад на іспанскую афіцыйнае заявы берасцейскага футбольнага клубу «Дынама», якая выйшла пасля таго, як аргентынец падпісаў кантракт з мексіканскім клубам.
Паводле дакументу, Марадону запрасілі ў «Дынама» як ганаровага прэзідэнта клубу. Ягоныя асноўныя функцыі — папулярызацыя беларускага футбола, развіццё яго інфраструктуры, удзел у трансферах, прыцягненне спонсараў і развіццё дзіцячага і юнацкага футбола.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: