Беларускія праваабаронцы і палітыкі працягваюць вызначаць статус “бабруйскіх анархістаў: палітычныя вязні ці хуліганы-радыкалы. Тым часам, сусветна вядомая праваабарончая
арганізацыя “Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (НХК) збіраецца прызнаваць асуджаных на 7 гадоў Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамолатава і Арцёма Пракапенку палітвязнямі.
Праваабаронца Бэрыт Ліндаман, адказная за Беларусь, Украіну і Азербайджан, на пытанне карэспандэнта “Новага Часу пацвердзіла, што НХК валодае інфармацыяй пра складзены беларускім
бокам спіс палітвязняў па формуле “11+3. Нагадаем, гэты спіс уключае Саннікава, Статкевіча, Дашкевіча, Лобава, Аўтуховіча, Бяляцкага, Аліневіча, Дзядка, Францкевіча, Бандарэнку,
Севярынца (11 чалавек) + 3-х бабруйскіх анархістаў, наконт дзеянняў якіх (кіданне кактэйлю Молатава ў будынак бабруйскага КДБ) адзінай пазіцыі пакуль няма. “Нам трэба яшчэ раз
пракансультавацца з “Вясною, але, хутчэй за ўсё, бліжэйшым часам мы прызнаем трох бабруйскіх хлопцаў палітычнымі вязнямі. У нас адрозныя ад арганізацыі “Міжнародная
Амністыя крытэрыі вызначэння статуса палітвязня. “Амністыя прызнае асобаў вязнямі сумлення, таму яны маюць надзвычай шмат крытэрыяў, часам проста невыканальных. Мы ж
прызнаем людзей палітычнымі вязнямі, а для гэтага нам дастаткова доказу, што прысуд матываваны палітычнымі прычынамі, — паведаміла Бэрыт Ліндаман.
Статус палітвязня надзвычай важны, бо ён азначае ўключэнне людзей у “палітычны гандаль паміж беларускімі ўладамі і еўрапейцамі, дае шанец маладым хлопцам выйсці на волю на хвалі
масавых вызваленняў беларускіх палітвязняў, а не адбываць 7-гадовыя пакаранні ў турмах строгага рэжыму да канца тэрміна. Відавочна, еўрапейцы гатовыя даць ім гэты шанец, справа застаецца за
беларусамі.
Прызнаць анархістаў палітвязнямі
- Грамадства
- 21-10-2011
Беларускія праваабаронцы і палітыкі працягваюць вызначаць статус “бабруйскіх анархістаў: палітычныя вязні ці хуліганы-радыкалы. Тым часам, сусветна вядомая праваабарончая
арганізацыя “Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (НХК) збіраецца прызнаваць асуджаных на 7 гадоў Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамолатава і Арцёма Пракапенку палітвязнямі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: